Вы тут

У пойме Прыпяці вылавілі 70 кг рыбы, выплаціць прыйдзецца 34 тысячы рублёў


На пойменным вадаёме ракі Прыпяць каля вёскі Міхновічы ў Калінкавіцкім раёне супрацоўнікі Мазырскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі траіх браканьераў з вялікім уловам. Парушальнікамі былі не мясцовымі, а прыезджымі са Светлагорска. Яны ўстанавілі сем сетак даўжынёй амаль 600 метраў і вылавілі імі 216 асобін рыбы вагой 70 кілаграмаў, паведамілі ў Дзяржінспекцыі.


Паколькі рыба злоўленая ў перыяд нерасту, кампенсаваць прычыненую прыродзе шкоду браканьеры будуць па трайных таксах. Агульная сума, якую ім прыйдзецца выплаціць - 34 тысячы рублёў. Гэта ўжо 12-я крымінальная справа па незаконным рыбалоўстве, якое было выяўлена дзяржінспектарамі на Гомельшчыне з пачатку вясны. Гэты рэгіён, багаты воднымі рэсурсамі, лідзіруе па колькасці грубых парушэнняў у сферы рыбалоўства. Разам з тым тут найбольш актыўна ідзе працэс добраахвотнай здачы забароненых прылад лоўлі.

Усяго за перыяд з 1 сакавіка (пачатак веснавых забарон) па 17 красавіка супрацоўнікі Дзяржінспекцыі выявілі 227 парушэнняў у сферы рыбалоўства, у тым ліку -- 41 з прыкметамі крымінальных. Пры гэтым адзначана 59 фактаў добраахвотнай здачы забароненых прылад лоўлі (28 -- у Гомельскай вобласці). З 42 кіламетраў сетак, канфіскаваных з пачатку вясны, амаль палова (больш за 18 кіламетраў) здадзены добраахвотна, іх уладальнікаў вызвалілі ад штрафу. Тых жа, хто ўтаіў сеткі і сетные прылады, прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці: за захоўванне забароненых прылад лоўлі рыбы дзяржінспектары ў сакавіку-красавіку склалі 80 пратаколаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».