Вы тут

Эксперты вывучылі стан спраў у гаспадарках трох раёнаў Брэстчыны


Работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі і прадстаўнікі НАН Беларусі правялі маніторынг у асобных сельгасарганізацыях рэгіёна, паведамілі ў Савеце Рэспублікі.


Па даручэнні спікера верхняй палаты парламента, упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіла Мясніковіча для маніторынгу сітуацыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях былі створаны тры рабочыя групы, у якія ўвайшлі работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі і арганізацый Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі.

Маніторынг правялі дзеля садзейнічання ў больш эфектыўнай ліквідацыі недахопаў.

На мінулым тыдні спецыялісты пабывалі ў гаспадарках Ганцавіцкага, Драгічынскага і Маларыцкага раёнаў, дзе вывучылі стан жывёлагадоўчых аб'ектаў, механізаваных двароў, ход вясенне-палявых работ, фінансавае становішча і іншыя пытанні. Вынікам такіх візітаў сталі адпаведныя прапановы.

У фокусе ўвагі экспертаў у першую чаргу былі пытанні падтрымання парадку ў сельскагаспадарчых арганізацыях, захавання тэхналогій пры правядзенні сяўбы.

У прыватнасці, было выяўлена, што даручэнні кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні аб'ектаў вытворчай інфраструктуры, асабліва ў арганізацыях з няўстойлівым фінансавым становішчам, выконваюцца не ў поўнай меры. На некаторых жывёлагадоўчых фермах элементарна не былі пабелены памяшканні, умовы ўтрымання жывёл не адпавядалі асноўным патрабаванням. Не было і сістэмнасці ў закупцы нарыхтоўшчыкамі другасных металаў, у выніку чаго на тэрыторыях мехдвароў назапашваецца лом.

Каб уладкаваць вытворчыя і дапаможныя аб'екты і прывесці іх у належны стан, прапанавана вызначыць канкрэтныя тэрміны, на мясцовым узроўні адшукаць крыніцы фінансавання, прыцягнуць дэпутацкі корпус.

Устаноўлена, што работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці гаспадарак, якія знаходзяцца ў працэдуры фінансавага аздараўлення, мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання, антыкрызіснымі кіраўнікамі праводзіцца неналежным чынам ці не вядзецца зусім. Эксперты звярнулі ўвагу: вырашыць гэтую праблему магчыма з удзелам Дзяржкаммаёмасці, Мінэканомікі і іншых зацікаўленых бакоў.

Таксама адзначана, што, нягледзячы на створаныя ў краіне прававыя інструменты для фінансавага аздараўлення неплацежаздольных гаспадарак, гэтая работа вядзецца не на належным узроўні. Колькасць такіх арганізацый у вывучаных раёнах застаецца практычна нязменнай, а іх пратэрмінаваная запазычанасць расце.

Якое выйсце? Для павышэння эфектыўнасці сістэмы кіравання ў сельскагаспадарчых арганізацыях камунальнай формы ўласнасці і акцыянерных таварыствах з дамінуючай доляй камунальнай уласнасці ў Ганцавіцкім, Драгічынскім і Маларыцкім раёнах прапанавана ўкараніць элементы карпаратыўнага кіравання або адчужэння (напрыклад, продажу, бязвыплатнай перадачы) дзяржаўнага пакета акцый (маёмасці) фінансаваняўстойлівых арганізацый патэнцыйным інвестарам і эфектыўна працуючым суб'ектам гаспадарання.

Што датычыцца правядзення вясенне-палявых работ, у цэлым яны праходзяць ва ўстаноўленыя тэрміны, але гаспадаркі гэтых раёнаў адчуваюць дэфіцыт мінеральных угнаенняў. Каб вырашыць праблему, трэба адшукаць дадатковыя крыніцы фінансавання.

Важная роля ў Ганцавіцкім, Драгічынскім і Маларыцкім раёнах належыць забеспячэнню занятасці вяскоўцаў і павышэнню іх даходаў за кошт развіцця асабістых дапаможных гаспадарак і несельскагаспадарчай дзейнасці. Як канстатавалі ўдзельнікі рабочых груп, узровень абслугоўвання і задавальнення патрэб прыватных падворкаў у неабходных таварах, работах і паслугах застаецца нізкім, узнікаюць праблемы са збытам атрыманай прадукцыі.

На думку экспертаў, вырашыць гэтыя цяжкасці дапаможа адраджэнне і развіццё на першасным узроўні розных сельгаскааператываў. Пры гэтым важна ўлічваць вопыт работы такіх арганізацый у краіне і за яе межамі.

Інфармацыю аб выяўленых недахопах у рабоце сельскагаспадарчых арганізацый накіравалі ў Брэсцкі аблвыканкам для іх пераадолення ва ўзаемадзеянні з профільнымі рэспубліканскімі органамі кіравання і арганізацыямі.

Загаловак у газеце: (Бес)парадак, сяўба і занятасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».