Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Панядзелак удалы для паездак і камандзіровак. У аўторак непажадана ўступаць у спрэчкі з начальствам. Тыдзень будзе поўны сумненняў і праблем, не дазваляйце эмоцыям кіраваць вамі. Не выключаны перамены і расстанні ў асабістым жыцці. Што ж, калі вашы шляхі разыдуцца, то не варта шкадаваць пра гэта. Выхадныя абяцаюць быць удалымі, калі вы праведзяце іх з сябрамі.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні ўсё пройдзе роўна і спакойна, нават крыху сумна. Калегі адыграюць важную ролю ў вашай кар'еры. Непажадана нервавацца і раздражняцца па дробязях, тады праца будзе спорыцца і тыдзень стане вельмі плённым. Грошы будуць вадзіцца ў вашым кашальку, але і траты будуць вялікія, асабліва калі любіце модныя брэнды. У сераду можаце разлічваць на падтрымку сяброў. Хатнія справы ў выхадныя могуць вырашацца залішне эмацыянальна. Дзецям спатрэбіцца дапамога.


БЛІЗНЯТЫ. У найбліжэйшыя дні вы бліснеце талентамі і крэатыўнымі ідэямі, усе вашы канкурэнты застануцца далёка ззаду. Не звяртайце ўвагі на дробязі, рабіце сваю справу і дайце іншым магчымасць займацца сваімі пытаннямі. Вашы праекты акажуцца запатрабаванымі, што дазволіць працаваць з яшчэ большай захопленасцю. Асабістае жыццё парадуе сілай пачуццяў і рамантыкай. Не выключана, што пачуеце палкае прызнанне ў каханні.


РАК. Расслабцеся і прыміце ўсе падзеі такімі, якія яны ёсць. Вы наўрад ці здольныя нешта змяніць цяпер. Але ўсё акажацца да лепшага. Засяроджанасць і шпаркасць рэакцыі дазволяць справіцца з пастаўленымі задачамі. У пачатку тыдня непажадана дзяліцца з навакольнымі сваімі планамі. Серада — вельмі спрыяльны дзень для паездак і падарожжаў. У выхадныя вас можа ахапіць творчы парыў, які важна ўвасобіць у жыццё адразу ж.


ЛЕЎ. Тыдзень дастаткова стабільны і гарманічны, але ў аўторак вас могуць наведаць туга і дурны настрой. Не паддавайцеся засмучэнню, не вядзіцеся на эмацыянальныя правакацыі. У чацвер будзьце асцярожнымі са здзелкамі, асабліва калі іх прапануюць новыя партнёры. Паспрабуйце не выпускаць з поля зроку нават нязначныя дробязі. Найбольш спрыяльным для вас днём будзе панядзелак.


ДЗЕВА. Тыдзень абяцае ўдалыя паездкі, асабліва ў панядзелак і нядзелю, прычым ад самых кароткіх да далёкіх. На працы праявіце прадбачлівасць, хай пра вашы поспехі пакуль не ведаюць калегі. Магчымы непрадбачаныя змены ў планах, раптоўныя сустрэчы і складаныя перагаворы. У пятніцу могуць быць стрэсавыя сітуацыі, паспрабуйце трымаць эмоцыі пад кантролем. У сям'і знойдзеце той сэнс, дзеля якога варта змяняцца, удасканальвацца, жыць.


ШАЛІ. Час трохі зменшыць тэмп. Супакойцеся і хоць трохі адпачніце ад любімай працы. Добра было б узяць адпачынак або некалькі адгулаў. Напружаная праца на гэтым тыдні супрацьпаказана. Калі ж гэта немагчыма, то паспрабуйце хоць бы скараціць нагрузку. У панядзелак спрабаваць дамагацца прызнання слушнасці вашых меркаванняў бесперспектыўна. Але ўжо пачынаючы з серады зможаце з лёгкасцю весці перагаворы. Паступіць шмат карыснай інфармацыі, будуць удалыя дзелавыя сустрэчы.


СКАРПІЁН. Надыходзіць час высокай творчай і дзелавой актыўнасці і росту даходаў. Паклічце на дапамогу сваю працаздольнасць і інтуіцыю. У чацвер магчымая рэалізацыя арыгінальных праектаў. Дзелавыя партнёры не падвядуць, толькі не прыспешвайце падзеі. Не хвалюйцеся! Асабістае жыццё прынясе задавальненне.


СТРАЛЕЦ. Спрыяльны момант для змены свайго жыцця ў лепшы бок. Адчуеце прыліў свежых сіл і з новым запалам прыступіце да працы. Пажадана пакінуць у спакоі старыя праблемы і сканцэнтравацца на новых ідэях. Праявіўшы сабранасць і цярпенне, зможаце дабіцца значнага поспеху. Імкніцеся да самастойнасці ў справах і да свабоды ў творчасці. У суботу будуць удалымі паездкі і падарожжы ўсёй сям'ёй.


КАЗЯРОГ. Вы занадта напружаныя і паглынутыя думкай: а як там у іншых? Варта расслабіцца і проста добрасумленна выконваць сваю работу. Не стварайце для сябе лішніх праблем з-за сваёй гіперадказнасці і празмернага імкнення кантраляваць усё на свеце. Кожнаму не дапаможаш. Вас могуць выкарыстоўваць, а потым кінуць. Будзьце ўважлівыя ў фінансавых справах і пры стварэнні новых праектаў. Аддавайце больш увагі блізкім людзям.


ВАДАЛІЎ. У пачатку тыдня важна наладзіць паразуменне з навакольнымі людзьмі, і ў вашым жыцці з'явіцца больш камфорту і парадку. У аўторак вы здольныя набраць добры працоўны тэмп, паспрабуйце захаваць яго да канца тыдня. У чацвер не варта збіраць гасцей, паколькі гэта не прынясе нічога, акрамя клопатаў. У нядзелю, пры наяўнасці адпаведнага настрою, з'явіцца магчымасць заняцца сур'ёзнай даследчай дзейнасцю.


РЫБЫ. На гэтым тыдні навакольныя будуць прыслухоўвацца да вашага меркавання, не ўпусціце магчымасць паўплываць на сітуацыю, але не нагаварыце лішняга. У сераду выкарыстоўвайце толькі правераныя метады, новаўвядзенні пачакаюць. Будзе нялішне прытрымлівацца парад старэйшых, не саромейцеся звяртацца да іх па дапамогу. У пятніцу важна захаваць у сакрэце свае і чужыя тайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.