Вы тут

У БТРК падтрымалі сацыяльны праект Беларускага таварыства глухіх


У Белтэлерадыёкампаніі падтрымалі сацыяльны праект Беларускага таварыства глухіх. Сем чалавек з поўнай адсутнасцю слыху — удзельнікі каманды Dеаf Sроrt Bеlаrus, якія хочуць расказваць пра спартыўнае жыццё нашай краіны, — прайшлі стажыроўку ў медыяхолдынгу і паспрабавалі сябе ў якасці журналістаў, аператараў і рэжысёраў.


Цягам трох тыдняў інклюзіўнай стажыроўкі каманда Dеаf Sроrt Bеlаrus, у складзе якой ёсць 15-гадовая школьніца, шматдзетная маці, касір так званых ціхіх кас буйной сеткі супермаркетаў, спартсмен-інструктар па лёгкай атлетыцы, прайшла шматфункцыянальнае навучанне і атрымала мноства карысных парад і падказак ад тэлевізійных спецыялістаў.

«Нашы стажоры пераадолелі страх стасункаў, змаглі раскрыцца і відавочна змяніліся — як вонкава, папрацаваўшы над стылем і іміджам, так і ўнутрана, — падзялілася куратар групы, вядучая Агенцтва тэленавін Таццяна Нікіціна. — Будзем і надалей сачыць за іхняй работай і дзяліцца парадамі, бо планы ў каманды вялікія: яны хочуць перафарматаваць свой YоuTubе-канал і сайт, каб зрабіць з яго паўнацэннае сеткавае выданне, ладзіць прамыя эфіры навін аб спорце і не толькі. Мы, са свайго боку, загарэліся ідэяй і пастараліся перадаць як мага больш прафесійных ведаў і навыкаў: выязджалі разам на рэпартажы, працавалі на здымачнай пляцоўцы, дапамагалі пісаць тэксты, рабіць відэаздымкі і мантаж, наладжваць кантакты з інтэрнэт-аўдыторыяй. Гэты праект насамрэч вельмі важны — аказваецца, у нашай краіне вялікі дэфіцыт перакладчыкаў жэставай мовы, на 10 512 інвалідаў па слыху ёсць усяго 63 спецыялісты. Калі нашы стажоры створаць сваю інтэрнэт-пляцоўку навін, гэта будзе не толькі камунікатар, але і добры памочнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота прэс-службы БТРК

Загаловак у газеце: На мове разумення

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.