Вы тут

Тры нагоды ўключыць тэлевізар


Фантастыка

Гучная тэлевізійная прэм'ера адбудзецца адначасова ў Беларусі і Расіі 22 красавіка. На расійскім Першым канале і ў эфіры АНТ стартуе васьмісерыйны серыял «Лепш, чым людзі», які расказвае... а вось і не пра братоў нашых меншых, а пра тэхналогіі будучыні. Дакладней, пра чалавекападобных біяробатаў, якія ў 2029 годзе сталі настолькі звычайнай справай, што замяняюць практычна ўсю бытавую і кухонную тэхніку ў доме, працуюць на небяспечных або цяжкіх вытворчасцях, даглядаюць дзяцей і пажылых людзей. Аднак не ўсіх радуе такое суседства і пранікненне андроідаў, і ў грамадстве дзейнічае група «ліквідатараў», якая гатовая на ўсё дзеля забароны робатаў.

Арыса — супербот, эксперыментальны прататып, які не проста аналізуе і назапашвае інфармацыю, але і счытвае эмоцыі людзей і здольная на непрадказальныя ўчынкі. Ёй патрэбны не гаспадар, а сям'я, дзе яе прымуць і палюбяць, і дзеля сям'і Арыса здольная парушыць законы робататэхнікі і прычыніць шкоду чалавеку...

Як ні дзіўна, гэта не франшыза і не экранізацыя — фантастычны серыял, аснову якога стварала каманда з дзесяці сцэнарыстаў (прынамсі, так сцвярджаюць стваральнікі, настойваючы, што ідэя цалкам арыгінальная і адмаўляючы падабенства з англа-амерыканскім і шведскім праектамі «Людзі» і «Сапраўдныя людзі»), здымаўся ў 2016—2017 гадах у Маскве. Дарэчы, у яго ёсць другі сезон — таксама васьмісерыйны, які ўжо ацанілі гледачы анлайн-платформаў, а хутка ўбачыць і тэлеаўдыторыя.


Рамантыка

Кажуць, для кахання няма межаў. Вядучыя тэлеканала «МІР» успрынялі гэта літаральна — і ў праграме «Каханне без межаў», што стартавала ў сярэдзіне красавіка, расказваюць гісторыі, у якіх пераплеценыя вандроўкі, пачуцці, кулінарныя і вясельныя традыцыі розных народаў.

Знаёмы многім па праекце «Званая вячэра» Рыгор Шаўчук і журналістка Яўгенія Радзівонава прыязджаюць нязванымі, але прыемнымі гасцямі на розныя вяселлі, ад Каўказа да Чукоткі, і паказваюць самыя незвычайныя ўрачыстасці і шлюбныя абрады. Так, у першым выпуску гэта было вяселле ў буратаў: вядучыя расказалі, які калым у Бураціі просяць за нявесту, навошта жаніху ламаць голымі рукамі косткі жывёл, што выкарыстоўваюць замест заручальных кольцаў і чаму вясельны картэж па традыцыі... закідваюць гноем.

Далей на чарзе — удзел у вясельных цырымоніях прадстаўнікоў яшчэ 25 народаў, якія жывуць у Расіі. Вядучыя пабываюць на мардоўскім вяселлі — «самым хмельным», яўрэйскім — «самым практычным», дагестанскім — «самым танцуючым», і гэтак далей. Другі і наступныя выпускі рэаліці-шоу глядзіце ў эфіры канала «МІР» кожную нядзелю ў 10.45.


Коміксы

25 гадоў таму на вялікі экран выйшла камедыя «Маска» з Джымам Керы, знятая паводле аднайменнай серыі коміксаў, — а, здаецца, нібыта ўчора тое было. Менавіта гэта стужка адкрыла для вялікай аўдыторыі актрысу Кэмеран Дзіяс і замацавала славу коміка Джыму Керы, які пагадзіўся здымацца за сімвалічны ганарар у 450 тысяч долараў толькі таму, што таксама, як галоўны герой, вельмі любіць мульцікі.

Успомніць, як ціхі і сарамлівы банкаўскі клерк, няўклюда Стэнлі Іпкіс знаходзіць старую маску бога Локі, ператвараецца ва ўсёмагутнага, хоць і крыху звар'яцелага, але даволі рамантычнага персанажа, наноў замілавацца сабакам Майлам, а мо і патанчыць пад знакамітую кампазіцыю Сubаn Реtе — можна разам з каналам TV1000 — 26 і 27 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.