Вы тут

Верагоднай прычынай пажару ў Нотр-Даме назвалі кароткае замыканне


Прычынай пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці, верагодна, стала кароткае замыканне. Пра гэта Інфармуе Meduza са спасылкай на Associated Press.


Фота paris-life.info

Пра тое, што следства разглядае версію кароткага замыкання, таксама заявіла крыніца CNN. Пры гэтым суразмоўца выдання адзначыў, што «на дадзеным этапе не выключаюцца і іншыя гіпотэзы».

Ачаг узгарання быў размешчаны ля асновы шпіля сабора.

Пасля пажару ў Нотр-Даме пракуратура Парыжа заявіла пра адсутнасць сведчанняў падпалу. Асноўнай версіяй таго, што адбылося, стала ненаўмыснае ўзгаранне. Меркавалася, што яно было звязана з правядзеннем рэстаўрацыйных работ у саборы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.