Вы тут

Знойдзены новы спосаб кінуць паліць


Верагоднасць таго, што чалавек зможа кінуць паліць ўзрастае ў шэсць разоў, калі ён пазбаўляецца ад гэтай шкоднай звычкі разам з аднадумцам. Да такой высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы з Імперскага каледжа ў Лондане, паведамляе БелТА. Вынікі сваіх даследаванняў на гэтую тэму яны размясцілі на сайце Еўрапейскай супольнасці кардыёлагаў.


maskulin.com.my

На думку даследчыкаў, калі чалавек спрабуе кінуць паліць у яго ўзнікае пачуццё адзіноты, якое ўзмацняецца за кошт адсутнасці ў арганізме нікаціну. Лепшым выхадам у падобнай сітуацыі для чалавека, які сапраўды наважыўся адмовіцца ад гэтай звычкі, будзе напарнік, які таксама паспрабуе кінуць паліць.

Людзі адчуваюць сябе абдзеленымі, калі прапускаюць перакуры на працы ці пазбягаюць грамадскіх мерапрыемстваў. Пра гэта распавяла аўтар даследавання Магда Лампрыду.

У эксперыменце прынялі ўдзел 222 курца, якія мелі высокую рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў або перанеслі сардэчны прыступ. Сярод іх было 99 чалавек, партнёры якіх таксама пакутавалі ад нікацінавай залежнасці. На завяршальным этапе даследавання 40 чалавек ужо пачалі адмаўляцца ад цыгарэт, а 83 чалавекі змаглі развітацца з гэтай шкоднай звычкай. Калі эксперымент завяршыўся, навукоўцы падлічылі, што цалкам адмовіцца ад цыгарэт змаглі 64% курцоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.