Вы тут

На турнір Віцебскай вобласці па фігурным катанні прыедуць з чатырох краін


Адкрытае першынства Віцебскай вобласці па фігурным катанні на каньках "Паўночная зорка" пройдзе 20-21 красавіка, падтрымаць спартсменаў прыедуць легендарныя расійскія фігурысты, піша БелТа.


Фота: cdn.sportbox.ru

Мерапрыемства праводзіцца ў Лядовым палацы спорту ў трэці раз. Змагацца за перамогу будуць 120 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Літвы. Цяперашні турнір наведаюць расійскія фігурысты Наталля Безцям'янава і Ігар Бобрын. Сустрэча і размова з імі стане дадатковай матывацыяй для маладых спартсменаў, зарадзіць на выбітныя дасягненні.

"Паўночная зорка" праводзіцца з улікам еўрапейскага вопыту арганізацыі падобных турніраў з магчымасцю прысваення разрадаў для спартсменаў. Усе ўдзельнікі разбітыя на дзевяць узроставых груп - ад 2010 года нараджэння да юніёраў не старэйшых за 19 гадоў.

Ацэньваць маладых фігурыстаў запрошана міжнародная брыгада арбітраў. Для гасцей, аматараў і прыхільнікаў гэтага віду спорту будзе арганізавана насычаная культурна-забаўляльная праграма.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць кіраванне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту, Федэрацыя фігурнага катання на каньках Віцебскай вобласці, СТАА "Нативита".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».