Вы тут

Каля 100 тысяч мінчан пакутуюць ад стэнакардыі


Каля 100 тысяч мінчан пакутуюць ад стэнакардыі. Захворванне часта з'яўляецца першапачатковай праявай ішэмічнай хваробы сэрца (ІХС) і лічыцца найбольш распаўсюджанай прычынай смяротнасці насельніцтва ў свеце, паведамляе БелТА.


"У Мінску стэнакардыя адзначаецца практычна ў 100 тысяч гараджан. Яна падвойвае рызыку развіцця значных сардэчна-сасудзістых ускладненняў, у тым ліку інфаркту міякарда", - распавялі ў цэнтры эпідэміялогіі, гігіены і грамадскага здароўя.

Прыблізна траціна пацыентаў з хранічнай ІХС пакутуе ад стэнакардыі, да 30% пацыентаў працягваюць адчуваць сімптомы стэнакардыі праз месяц пасля хірургічнага метаду паляпшэння крывацёку праз звужаныя каранарныя артэрыі (рэваскулярызацыі). Захворванне аказвае адмоўны ўплыў на якасць жыцця і вядзе да трохкратнага павелічэння рызыкі інваліднасці, 1,5-кратнага павелічэння рызыкі страты працы.

Спецыялісты адзначаюць, што стэнакардыя не да канца распазнаецца ў 43,3% пацыентаў з ІХС, 44% пацыентаў з частымі прыступамі стэнакардыі атрымліваюць неаптымальную антіангінальную тэрапію.

Западозрыць у сябе такое захворванне можна па цяжару ў грудзях. Нездарма стэнакардыю называюць яшчэ грудной жабай.

Выбар рэдакцыі

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.