Вы тут

Лукашэнка: У пытаннях суверэнітэту не будзе месца ніякім кампрамісам


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт падчас свайго традыцыйнага Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. «Звязда» вядзе анлайн-трансляцыю прамовы кіраўніка дзяржавы.


“Вось ужо чвэрць стагоддзя ў нашай краіне існуе замацаваная ў Канстытуцыі традыцыя штогадовага звароту Прэзідэнта да беларускага народа і нашага Парламента, — сказаў Прэзідэнт у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. — У юбілейны для нашага Асноўнага Закона год мы з вамі сустракаемся ў звыклым, але абноўленым інтэр'еры. У будынку, якое з'яўляецца летапісам нашай палітычнай гісторыі. Гісторыі станаўлення незалежнай дзяржавы, заснаванай на прынцыпах пераемнасці, справядлівасці і роўнасці перад законам, гатовай абнаўляцца, ісці ў нагу з часам”. 

Ён адзначыў, што менавіта Авальная зала ў канцы мінулага стагоддзя стала сведкам змены эпох, эпіцэнтрам падзей, якія кардынальна змянілі лёс беларускага народа, сталі кропкай адліку нашай найноўшай гісторыі. 

“Тут, у гэтых сценах, была распрацавана і прынята Канстытуцыя краіны. Гэты важнейшы дакумент — квінтэсенцыя беларускай дзяржаўнасці ад яе старажытных вытокаў, імкнення нашых продкаў заявіць пра сябе як пра нацыю, якая адбылася, да стварэння ўласнай дзяржавы на зямлі, якая па праву нам належыць”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Беларускі лідар нагадаў, што Рэспубліка Беларусь з'явілася на мапе свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Здабыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах складаных геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. 

“Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі. Ацэньвалі. Парой, а то і часцяком, навешвае ярлыкі і ставілі ў умовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да вызначаных мэтаў”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Так, у цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну. Мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь — краіну для жыцця чалавека. За параўнальна кароткі час выбудавалі новую дыпламатычную лінію вонкавага ўзаемадзеяння. Выступілі не толькі ініцыятарам, але і актыўным удзельнікам еўразійскіх інтэграцыйных праектаў. Здолелі захаваць нейтралітэт у адносінах да вядомых глабальных і рэгіянальных канфліктаў. Звярнуліся да сусветнай супольнасці з заклікам да новага шматбаковага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва. 

“Занялі цвёрдую пазіцыю ў сучаснай геапалітычнай сістэме. Развіваючы адносіны з нашымі стратэгічнымі саюзнікамі і замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, ні на крок не адступілі ад прынцыпаў самастойнага прыняцця рашэнняў, падначаленых уласным нацыянальным інтарэсам, але якія ні ў якім разе не супярэчаць іншым народам і перш за ўсё — нашым суседзям”, — адзначыў ён. 

У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты досвед падзелу беларускага народа і перакройвання межаў прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць. 

“Таму памяць пра Вялікую Айчынную вайну для нас непарушная і святая. Так, наша гісторыя пачалася больш за тысячу гадоў таму, але яна цалкам магла скончыцца ў 40-я гады мінулага стагоддзя, калі б не гераізм нашага савецкага народа”, — падкрэсліў беларускі лідар. 

Паводле яго слоў, у дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Дату, якая стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі.

“У гэты знакавы год нам трэба будзе падарыць краіне яркія мірныя перамогі. Прыняць маштабныя міжнародныя спартыўныя першынствы. Годна, як мы ўмеем гэта рабіць, сустрэць шматлікіх замежных гасцей, спартсменаў і балельшчыкаў. І, вядома, мы павінны працягнуць увасабляць у жыццё наш вялікі дзяржаўны праект "Малая радзіма", — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?