Вы тут

Лукашэнка: У 11 буйных гарадах распрацаваны праграмы паскоранага развіцця


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт падчас свайго традыцыйнага Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. «Звязда» вядзе анлайн-трансляцыю прамовы кіраўніка дзяржавы.


Звярнуўся Прэзідэнт да праблемнага пытання раўнамернага развіцця тэрыторый. У рэгіёнах пражывае большая частка насельніцтва. Менавіта ад жыхароў такіх мясцовасцей падчас “Вялікай размовы” паступіла ¾ зваротаў. Беларусь — невялікая краіна, таму ліній падзелу па сацыяльна-эканамічным развіцці не павінна быць.

“Задача па скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця стаіць не адзін год. Аднак яе актыўнага рашэння пакуль не назіраецца. Урад не павінен ухіляцца ад гэтай праблемы, вырашаць яе неабходна цэнтралізавана. Праблемы ўсюды аднолькавыя, таму патрабую ад Савета Міністраў сістэмнай работы. Не варта паўтарыць памылкі мінулага складу. Трэба ўсім нам спусціцца на зямлю і быць бліжэй да людзей. Калі не ведаеш, што рабіць, я часта гавару, ідзі да людзей. Яны табе падкажуць і дапамогуць”, — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка кіраўнікам.

Па кожнаму з рэгіёнаў ствараюцца свае стратэгіі мадэрнізацыі. У 11 буйных гарадах па прыкладу Оршы павінны быць распрацаваны адпаведныя праграмы паскоранага развіцця. На іх рэалізацыю Прэзідэнт ураду і старшыням аблвыканкамаў даў два гады.

“У рэгіёнах з улікам іх спецыялізацыі неабходна надаць мэтавы характар ​​інвестыцыям для ўзмацнення іх эканамічнага патэнцыялу. Умовы для развіцця прадпрыемстваў любога маштабу і ўсіх формаў уласнасці створаны. Мясцовыя органы ўлады павінны аказваць усялякае садзейнічанне інвестару ў арганізацыі сваёй справы. Усё для гэтага ёсць. Досыць дакладна выконваць на месцах існуючыя нормы”, — звярнуўся Прэзідэнт.

Камфортныя ўмовы для жыцця ў рэгіёнах магчыма стварыць, толькі займаючыся іх інфраструктурай.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».