Вы тут

У мінскім аэрапорце затрыманы іранцы з фальшывымі пашпартамі


18 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» памежнікі разам са службай бяспекі авіякампаніі «Белавія» затрымалі дваіх грамадзян Ірана, пішуць на сайце Дзяржпагранкамітэту. Яны спрабавалі перабрацца ў краіны Еўрасаюза з падробленымі дакументамі.


Каля 6 гадзін раніцы пры пасадцы на рэйс «МІнск-Парыж» з фальшывым пашпартам Грэцыі быў затрыманы іранец 1975 года нараджэння. Памежнікі ўстанавілі, што старонка пашпарта з дадзенымі аб уладальніку падроблена.

Аналагічны выпадак адбыўся праз некалькі гадзін. 38-гадовая грамадзянка Ірана спрабавала вылецець у Берлін па падробнаму чэшскаму пашпарце.

Мэта абодвух правапарушальнікаў - пошук лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У дачыненні да затрыманых ужо распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за выкарыстанне падробленых дакументаў. Да завяршэння разглядаў замежнікі будуць знаходзіцца ў ІЧУ Мінгарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.