Вы тут

Прэзідэнт: за наркотыкі ніякай амністыі не будзе


Амністыя не закране асуджаных за распаўсюд і вытворчасць наркотыкаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні парламентарыяў пасля звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.


Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што не для таго прынятыя жорсткія рашэнні, каб паслабляць адказнасць: “Нарката – гэта страх, гэта бяда. У стане ап’янення ў нас больш за ўсё злачынстваў, асабліва на дарогах. Я ўжо не кажу пра генафонд: хто народзіцца і каму потым расціць гэтых дзяцей і іх потым лячыць”.

Кіраўнік краіны паведаміў, што да гэтага пытання ўлады яшчэ вернуцца і абмяркуюць з міліцыяй тэму ўжывання. Але што да вытворчасці і распаўсюджвання, то наўрад ці будзе паслабленне.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.