Вы тут

ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах краіны


Пра гэта паведамілі ва УДАІ МУС.


Супрацоўнікі арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху і спыненне грубых парушэнняў ПДР як з боку кіроўцаў, так і пешаходаў.

Павышаную ўвагу нарады ДПС нададуць выяўленню вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, а таксама асоб, якія селі за руль, не маючы права кіравання. Акрамя таго, інспектары будуць узмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, перавозкі пасажыраў, праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў. Адміністрацыйнай адказнасці не змогуць пазбегнуць пешаходы, веласіпедысты і возчыкі гужавых павозак, якія грэбуюць патрабаваннямі правілаў дарожнага руху, у тым ліку аб выкарыстанні ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.

21 красавіка праваслаўныя хрысціяне Беларусі адзначаюць Вербную нядзелю, а каталікі - Вялікдзень. Традыцыйна ў гэты дзень вернікі масава наведваюць храмы.

У мэтах забеспячэння бяспекі руху, яго рэгулявання і для аказання дапамогі грамадзянам супрацоўнікі ДАІ будуць несці службу паблізу храмаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.