Вы тут

МЗС Беларусі жорстка адказала на апошнія заявы пасла Расіі Міхаіла Бабіча


Міністэрства замежных спраў Беларусі жорстка адказала на апошнія заявы пасла Расіі Міхаіла Бабіча, паведамляе сайт ведамства. Адказ быў дадзены парталу tut.by. Заява Міхаіла Бабіча тычылася таго, што "ўсё сказанае падчас Паслання і адной з дэпутатаў, і Прэзідэнтам "не мае пад сабой ніякіх падставаў"


Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў:

- Магу толькі адаслаць да нашага папярэдняга каментарыя з нагоды яго эмацыйных заяў некаторы час таму ў сакавіку. Усё сказанае намі раней цалкам пацвярджаецца. Спадар Пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хоць у Пасланні Прэзідэнт Беларусі абсалютна дакладна і ясна выказаўся з нагоды незалежнасці нашай дзяржавы і скептычных, мякка кажучы, адносін да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных замежных палітыкаў.

Ведаеце, што мае значэнне ў дадзенай сітуацыі? На працягу доўгага часу шэраг знешніх сілаў беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і дружалюбныя адносіны дзвюх брацкіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна атрымоўваецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.