Вы тут

QR-коды з'явяцца на гістарычных будынках Пінска


У Пінску да фасадаў гістарычных будынкаў прымацуюць шыльды з QR-кодамі. Першая з іх ужо з'явілася на музеі Беларускага Палесся. Праект прымеркаваны да акцыі "Пінск - культурная сталіца Беларусі 2019 года", паведамілі БЕЛТА у сектары культуры гарвыканкама.


З такой прапановай выступілі гараджане. Мясцовыя ўлады ініцыятыву падтрымалі. "На вуліцах Пінска шмат помнікаў архітэктуры з цікавай гісторыяй, незвычайнымі лёсамі іх уладальнікаў, але што яны ўяўляюць сабой, вядома далёка не ўсім. У гэтым пытанні пінчукам і гасцям горада закліканы дапамагаць экскурсаводы, мемарыяльныя дошкі на фасадах, рэкламныя банеры, зараз - і QR-коды", - адзначылі ў гарвыканкаме.

На першым этапе таблічкі з'явяцца на чатырох найбольш знакавых аб'ектах архітэктурнай спадчыны Пінска. Гаворка ідзе пра ансамбль былога кляштара францысканцаў (кафедральны касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі), былым калегіуме езуітаў (музей Беларускага Палесся), Палацы Бутрымовіча (ЗАГС) і будынку "Сінема-Казіно" (Палескі драматычны тэатр). Пры счытванні QR-кода на экране смартфона адкрыецца тэматычная старонка на сайце Пінскага гарвыканкама, дзе размешчана інфармацыя пра славутасці горада.

У перспектыве QR-коды нанясуць на фасады будынкаў касцёла Карла Барамея (гарадская канцэртная зала), ансамбля былога кляштара бернардзінцаў (Варварынская царква), былой пякарні другой паловы XIX стагоддзя, сінагогі.

Па захаванасці старажытнай планоўкі, наяўнасці помнікаў архітэктуры, горадабудаўніцтва, гісторыі Пінск лічыцца адным з унікальных гарадоў краіны: у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ўключана 186 такіх аб'ектаў. Асаблівую значнасць ўяўляе гістарычны цэнтр горада, дзе 163 аб'екты ўтвараюць унікальны горадабудаўнічы помнік рэспубліканскага значэння.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.