Вы тут

Мінінфарм і Таварыства паляўнічых і рыбаловаў прынялі ўдзел у суботніку


Суботнім ранкам каля вёскі Пестун у Пухавіцкім раёне высадзіўся сапраўдны працоўны дэсант. Работнікі Міністэрства інфармацыі і РГГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», а таксама прадстаўнікі мясцовых працоўных калектываў прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.


Прадстаўнікі сталіцы асвоілі тэхналогію пасадкі бярозы і сасны. Узброіўшыся мячамі Колесава і рыдлёўкамі, у хуткім часе яны прыступілі да высадкі сажанцаў у глебу. Надвор’е спрыяла добраму пачынанню, і працаўнікі даволі хутка адолелі плошчу ў два гектары.

У гэты дзень лясны фонд нашай краіны папоўніўся прыкладна сямю тысячамі сосен і трыма тысячамі бяроз. Аднак толькі пасадзіць — мала. Добрай лічыцца праца, калі не менш як 98 працэнтаў саджанцаў прыжывецца. Вось і паступіла прапанова налета таксама прыехать на дапамогу Пухавіцкаму лясгасу, а заадно і праверыць якасць выкананых сёння работ.


Андрэй САЗОНАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.