Вы тут

Сляпы японец на яхце перасёк Ціхі акіян


Сляпы японскі мараплавец Міцухіра Івамота стаў першым невідушчым чалавекам, які самастойна на яхце пераплыў Ціхі акіян, паведамляе ВВС.


Гэта падарожжа было бесперапынным, японец на сваёй яхце пераадолеў 14 тысяч кіламетраў, правёўшы ў моры амаль два месяцы.

"Я не здаўся, і мая мара спраўдзілася. Я самы шчаслівы чалавек на Зямлі", - сказаў Міцухіра Івамота.

Міцухіра Івамота стартаваў з Сан-Дыега 24 лютага. Яго суправаджаў памочнік і правадыр Даг Сміт. Івамота кіраваў паруснікам, а Сміт выконваў ролю штурмана, інфармуючы яго аб навакольным становішчы.

12-метровая яхта Dream Weaver прыбыла ў канчатковы пункт - у порт Івакі (прэфектура Фукусіма) - у суботу, 20 красавіка.

Для 52-гадовага Івамота гэта была другая спроба перасячы Ціхі акіян. У 2013 годзе Івамота стартаваў з прэфектуры Фукусіма, маючы намер даплысці да Сан-Дыега, дзе ён жыве ўжо некалькі гадоў. Аднак ён не змог даплыць да канчатковага пункта - на пяты дзень падарожжа з-за сутыкнення з кітом яго судна перавярнулася і затанула. Івамота і яго памочнік, які быў з ім на яхце, былі выратаваны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».