Вы тут

Сем чалавек затрыманыя ў сувязі з выбухамі на Шры-Ланцы


Больш як 200 чалавек загінулі і больш як 400 атрымалі раненні ў выніку серыі выбухаў у цэрквах і гасцініцах Шры-Ланкі ў дзень, калі каталікі па ўсім свеце адзначаюць свята Вялікадня, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі.


Пазней міністр абароны краіны паведаміў, што па падазрэнні ў дачыненні да арганізацыі выбухаў затрыманыя сем чалавек. Паводле яго слоў, большасць нападаў ажыццявілі смяротнікі.

У ходзе аперацыі па затрыманні падазраваных у Каломба загінулі трое паліцэйскіх. Афіцыйны прадстаўнік паліцыі Шры-Ланкі паведаміў, што, паводле апошніх звестак, загінулі 207 чалавек, параненыя больш як 450.

Вядома пра 27 загінулых іншаземцаў - гэта грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Партугаліі. Кітайскія СМІ таксама паведамлялі пра загінулага грамадзяніне КНР.

Фота: AFP

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?