Вы тут

Наш чалавек у ААН


Дыпламат Юры Амбразевіч аднагалосна абраны старшынёй Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.


Актывісты беларускіх суполак замежжа памятаюць: больш за 10 гадоў ішла праца над законапраектам “Пра беларусаў замежжа”. І наша газета пісала пра яго абмеркаванне з удзелам вядомых прадстаўнікоў дыяспары на круглым стале ў Міністэрстве замежных спраў (“Карані і крона” — ГР, 6.06.2013). Прыводзілася меркаванне Юрыя Амбразевіча, які тады ўзначальваў галоўнае ўпраўленне шматбаковай дыпламатыі МЗС і курыраваў праект: мэта новага закона — шукаць тое, што яднае беларусаў замежжа. Мы дадавалі: “Майце на ўвазе, супляменнікі: гэтае ўпраўленне курыруе ў Міністэрстве пытанні супрацоўніцтва з дыяспарай”.

Як бачым, справы дыяспары Юрыю Амбразевічу даўно знаёмыя. Цяпер ён працуе (з 2015 года) Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры аддзяленні ААН ды іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, а днямі, вынікае з паведамлення прэс-службы МЗС Беларусі, абраны старшынёй Еўрапейскай эканамічнай камісіі. Дыпламат ад Беларусі ўпершыню абраны на пасаду кіраўніка галоўнага выканаўчага органа міжнароднай эканамічнай арганізацыі сістэмы ААН.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.