Вы тут

У беларускай сталіцы завяршыўся фінал Балтыйскай лігі


«Фінал чатырох» гандбольнай Балтыйскай лігі Мінск прымаў упершыню. За тытул змагаліся чатыры каманды — мінскі СКА, фінскі «Рыіхімякі», літоўскі «Драгунас» і ўкраінскі ЗТР. У першым паўфінальным матчы ва ўпартай барацьбе мінчане саступілі фінам, а ў другім — прадстаўнікі Украіны перайгралі літоўцаў. 


У барацьбе за галоўны тытул гандбалісты «Рыіхімякі», увесь час саступаючы па ходу паядынку, змаглі не толькі дагнаць сапернікаў, але і вырваць перамогу. Такім чынам, фінскі клуб стаў пераможцам Балтыйскай лігі чацвёрты раз запар. 

— Вядома, мы ехалі ў Мінск па перамогу, як і ўсе астатнія каманды. У цэлым, рады за той характар, які паказалі хлопцы на працягу двух дзён, — каментуе перамогу галоўны трэнер «Рыіхімякі» Гінтарас Савукінас. — Абедзве гульні сталі фантастычным відовішчам для гледачоў і добрым вопытам для ўсіх гульцоў. У цэлым, турнір вельмі добры, рады, што памянялася сістэма Балтыйскай лігі, якая зводзіла на працягу ўсяго сезону самыя моцныя каманды. Галоўным акордам стаў гэты фінал, пераможцы, якога выйшлі ў яго з 5-га месца ў падгрупе. Арганізацыя «фіналу чатырох» у Беларусі фантастычная, фантастычная зала, прыём. Дабрадушныя людзі, я ведаю Беларусь і беларусаў ужо не першы год. 

Адзначым, што ў складзе фінскай каманды ўладальнікамі «золата» сталі і два беларусы — Аляксандр Цітоў і Юры Лук'янчук. 

Мінскія армейцы ў напружаным матчы за 3-е месца змаглі вырваць перамогу з перавагай усяго ў адзін мяч і сталі ўладальнікамі «бронзы». 

— Было аддадзена шмат сіл, дзесьці нам не пашанцавала, у чымсьці сапернік аказаўся больш мудрым, — расказвае галоўны трэнер мінскага СКА Ігар Папруга. — Звычайна пасля такіх матчаў, як з «Рыіхімякі», наступны матч не атрымоўваецца. Аднак цяпер усе хлопцы хацелі рэабілітавацца перад балельшчыкамі за мінулую няўдачу. Дзякуй ім за тое, што справіліся. Першапачаткова мы разглядалі гэты турнір як пляцоўку для абкаткі рэзерву і моладзі, праверкі розных схем. Але ў працэсе нам захацелася заваяваць першае месца, паставілі такую задачу. Крыху не атрымалася, не пашанцавала. А наогул, турнір набыў даволі добры ўзровень пасля падзелу на першую і другую групы. Думаю, ён будзе карысны і ў наступным годзе. 

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.