Вы тут

Азеляніць і ўпрыгожыць Мінск


Калектыў Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падчас рэспубліканскага суботніка працаваў у розных кутках беларускай сталіцы.

У мінулую суботу супрацоўнікі камітэта сталі ўдзельнікамі некалькіх працоўных мерапрыемстваў: пасадкі дрэў і кустоў, пафарбоўкі малых архітэктурных формаў, уборкі тэрыторыі, расчыстцы дарожак і інш.

Так, намеснік старшыні Мінгаркампрыроды Таццяна Дубік прыняла ўдзел у пасадцы памятнай алеі ў гонар 50-годдзя Першамайскага раёна г. Мінска.

Разам грамадскімі эколагамі, студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, УП “Зелянбуд Першамайскага раёна г. Мінска” спецыялісты прыродаахоўнага камітэта правялі суботнік на тэрыторыі геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння “Парк камянёў”. Агульнымі намаганнямі было высаджана 200 саджанцаў кустоў, прыведзена ў парадак тэрыторыя парка.

На тэрыторыі ўздоўж вуліцы Калектарнай сталічныя эколагі высадзілі 12 саджанцаў.

Была прыведзена ў парадак тэрыторыя ўздоўж вуліцы Галадзеда ў Завадскім раёне сталіцы.

Спецыялісты камітэта таксама далучыліся да акцыі па пасадцы сямейных дрэў на тэрыторыі Савецкага раёна г. Мінска.

Усяго за час правядзення рэспубліканскага вясновага месячніка па навядзенні парадку на зямлі супрацоўнікі Мінгаркампрыроды высадзілі 8233 саджанцаў дрэў і кустоў.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота прэс-службы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.