Вы тут

Чэмпіянат Беларусі па бодзібілдынгу і фітнесу прайшоў у Мінску


Фітнес-бікіні і бодзібілдары цягам двух дзён змагаліся за званне чэмпіёнаў краіны. Адкрыты чэмпіянат, які з’яўляецца абавязковай штогадовай падзеяй спартыўнага жыцця Беларусі, у 32-гі раз сабраў спартсменаў з усіх куточкаў Сінявокай.


Як сведчаць арганізатары спаборніцтваў, гэта не проста прыгожая з’ява, але і яскравая прапаганда здаровага ладу жыцця. Нагледзеўшыся на падцягнутых і пругкіх спартсменаў, многія далучаюцца да заняткаў спортам і ідуць у трэнажорныя залы. 

Узровень падрыхтоўкі спартсменаў рэгулярна пераглядаюць. Каб заваяваць перамогу, недастаткова мець гару мышцаў — неабходна яшчэ валодаць прыгожымі формамі, умець грацыёзна рухацца па сцэне і эфектна падаваць сябе. Гэта не проста статычны паказ «качкоў», а прывабнае шоу.

З такіх чэмпіянатаў выходзяць спартсмены, якія становяцца вядомымі на спаборніцтвах у Еўропе і свеце. Беларуская Федэрацыя бодзібілдынгу і фітнеса — адзіная арганізацыя, якая мае права праводзіць чэмпіянат рэспублікі і прысвойваць спартсменам разрады. Цікава, што з цягам часу шырыцца і геаграфія ўдзельнікаў конкурсу, у ім могуць браць удзел не толькі беларусы, але і спртсмены з Расіі, Казахстана і Украіны. Тое ж датычыцца і судзейскага корпусу, што ўсё разам з года ў год павышае статуснасць спаборніцтваў. Летась, пасля 31-га чэмпіянату, меркавалася нават, што спаборніцтвы на найлепшае мускульнае цела ўключаць у праграму паказальных відаў спорта падчас Еўрапейскіх гульняў.

Андрэй САЗОНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».