Вы тут

«Вадародны» кластар створаць у горадзе Чанша


Горад Чанша ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) плануе садзейнічаць развіццю вытворчасці аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах шляхам супрацоўніцтва з японскай аўтамабілебудаўнічай карпарацыяй Toyota, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Адміністрацыя горада апублікавала план развіцця аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах. Чанша паставіў мэту сфарміраваць да канца 2030 года прамысловы кластар у гэтай сферы з гадавым аб’ёмам вытворчасці ў памеры 100 млрд юаняў (14,8 млрд долараў), паведаміла мэрыя. 

У прыватнасці, з 2019 па 2022 гады горад плануе пабудаваць грамадскія вадародныя заправачныя станцыі і перавесці частку аўтобусаў, грузавых транспартных сродкаў і смеццявозаў на вадароднае паліва. Мясцовыя ўлады зацікаўлены ў прыцягненні да ўдзелу ў рэалізацыі плана кітайскіх і замежных навукова-даследчых і інавацыйных арганізацый.

З 2023 па 2025 гады Чанша будзе імкнуцца да дасягнення прарыву ў засваенні ключавых тэхналогій вытворчасці аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах, забеспячэнню серыйнай вытворчасці такіх аўтамабіляў на адным-двух вядучых заводах і стварэнню больш за 50 прадпрыемстваў па вытворчасці асноўных запчастак для вадароднага транспарту.

У 2026-2030 гадах Чанша мае намер стварыць цэнтр тэхналагічных інавацый, закліканы накіроўваць развіццё аўтамабільнай прамысловасці на вадародных паліўных элементах, а таксама прамысловы кластар з гадавым аб’ёмам вытворчасці ў 100 мільярдаў юаняў.

Размешчаны ў Чанша цэнтр даследаванняў і распрацовак карпарацыі Toyota у канцы 2017 года прыступіў да эксперыменту па распаўсюджванні аўтамабіляў на вадародных паліўных элементах ў Кітаі. Цэнтр ужо пабудаваў у горадзе вадародную заправачную станцыю.

Акрамя таго, Чанша валодае досыць развітой аўтамабільнай прамысловасцю і здольны вырабляць больш за 100 млн кубаметраў вадароду ў год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».