Вы тут

Топ-10 навуковых дасягненняў Кітая ў 2018 годзе


Цэнтр кіравання фундаментальнымі даследаваннямі Міністэрства навукі і тэхналогій КНР апублікаваў топ-10 навуковых дасягненняў Кітая ў 2018 годзе. 


Імі сталі: паспяховае кланаванне малпаў пры дапамозе тэхналогіі пераносу ядра, стварэнне першай штучнай аднахрамасомнай эўкарыятычнай клеткі, дэманстрацыя механізму выяўлення дэпрэсіі і імклівае яе падаўленне пры дапамозе кетаміну, распрацоўка разумных ДНК-нанаробатаў, знішчальнікаў ракавыя пухліны, вымярэнне і пацвярджэнне гравітацыйнай пастаяннай G з найвышэйшай дакладнасцю, правядзенне прамога зандзіравання электронаў касмічных прамянёў у дыяпазоне 1 тераэлектронвольт, выяўленне будовы атама і эфекту магічных лікаў гідратыраванных іёнаў, стварэнне тэхналогіі фарміравання нанаметравых і мілісекундных малюнкаў на базе ўзаемадзеяння з унутрыклеткавай структурай, ажыццяўленне ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі на аснове рэгулявання і кантролю росту раслін — метабалічнага балансу, знаходжанне каменных прылад на лесавых плато, якія былі вырабленыя 2, 12 млн. гадоў назад.

Выбар дзесяці навуковых дасягненняў Кітая праводзіўся ў тры этапы: рэкамендацыя, першапачатковы і канчатковы выбар. Пяць рэдактараў часопісаў «Фундаментальная навука Кітая» (China Basic Science), «Навукова-тэхнічны агляд» (Science and Technology Review), «Веснік Кітайскай Акадэміі навук» (Bulletin of Chinese Academy of Sciences), «Веснік Нацыянальнага фонду натуральных навук Кітая» (Bulletin of National Natural Science Foundation of China) і «Кітайскі навуковы веснік» (Chinese Science Bulletin) прапанавалі 353 навукова-даследчых праекта. У выніку, больш за 2600 навукоўцаў і экспертаў прагаласавалі за 30 праектаў онлайн, першыя дзесяць дасягненняў, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў, трапілі ў «Дзесятку навуковых дасягненняў Кітая» — 2018.

Гэтае мерапрыемства праводзіцца Цэнтрам кіравання фундаментальнымі даследаваннямі Міністэрства навукі і тэхналогій КНР, аж да цяперашняга часу рэйтынг дасягненняў складаўся ўжо 14 раз.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.