Вы тут

На сталічнай велікоднай выставе затрымалі кішэнніцу


На велікоднай выставе ў Мінску прадаўшчыца адной з гандлёвых кропак злавіла кішэнніцу, якая спрабавала скрасці ў яе выручку, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.


Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, жанчына прыехала ў сталіцу з вобласці, каб падзарабіць незаконным спосабам. На святочнай выставе яна заўважыла, што прадавец кладзе выручку ў кішэню, паспрабавала адцягнуць яе і непрыкметна выцягнуць грошы, аднак тая апынулася пільнай і літаральна за руку злавіла злачынцу, а пасля выклікала міліцыю.

Кішэнніца раней ужо была асуджаная за крадзеж. Цяпер матэрыялы праверкі па новым эпізодзе перададзены следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням затрыманай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?