Вы тут

Футбалісты "Шахцёра" выйшлі ў лідары чэмпіянату Беларусі


Салігорскі "Шахцёр" атрымаў перамогу на выездзе над "Гомелем" з лікам 1:0 і ўзначаліў турнірную табліцу футбольнага чэмпіянату Беларусі, пасля чатырох тураў, паведамляе БЕЛТА.


Сваю чацвёртую вікторыю падапечныя Сяргея Ташуева атрымалі ў нялёгкім процістаянні з гамяльчанамі, якія стараліся парадаваць сваіх балельшчыкаў. Пераможны гол на 81-й хвіліне гульні забіў ветэран "Шахцёра" Мікалай Януш. У чатырох праведзеных сустрэчах салігорскія футбалісты набралі 12 ачкоў з 12 магчымых, забіўшы 6 мячоў, не прапусціўшы ні аднаго.

Дэбютант вышэйшай лігі мінскі "Энергетык-БДУ" на сваім полі змог даць бой аднаму з фаварытаў турніру брэсцкаму "Дынама", згуляўшы ўнічыю - 1:1.

Рэзультаты астатніх сустрэч: "Мінск" - "Дняпро" (Магілёў) - 0:0, "Нёман" (Гродна) - "Віцебск" - 1:0, "Славія" (Мазыр) - БАТЭ (Барысаў) - 1:2, "Гарадзея" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:3, "Тарпеда" (Мінск) - "Дынама" (Мінск) - 0:1, "Слуцк" - "Іслач" (Мінскі раён) - 1:3.

Становішча ў лідзіруючай групе пасля 4-х тураў: "Шахцёр" - 12 ачкоў, "Дынама" (Мінск) - 10, "Дынама" (Брэст) - 10, БАТЭ-9, "Іслач" - 9. Унізе турнірнай табліцы магілёўскі "Дняпро", "Гарадзея" і "Слуцк", у якіх усяго па адным набраным бале.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.