Вы тут

Службовыя асобы Скідзельскага камбіната атрымалі тэрміны


Суд Гродзенскага раёна вынес прысуд па справе аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце, перадае БЕЛТА.


Абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства па арт.428 КК (службовая халатнасць) былі прад'яўленыя галоўнаму інжынеру камбіната, начальніку цэха гатовай прадукцыі і яго намесніку. Яны прызнаныя вінаватымі. Рашэннем суда Гродзенскага раёна галоўнаму інжынеру прадпрыемства і начальніку цэха гатовай прадукцыі прызначана па 5 гадоў пазбаўлення волі, намесніку начальніка цэха гатовай прадукцыі - 4 гады пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне яны будуць у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачаных ўзялі пад варту ў зале суда.

Акрамя таго, фігуранты на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Таксама суд прысудзіў спагнаць з іх на карысць прадпрыемства каля Br560 тыс. матэрыяльнай шкоды.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.