Вы тут

Стартуе патрыятычны праект "Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі"


23 красавіка БРСМ дыялогам пакаленняў дае старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту “Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі” (г. Мінск, вул. Я. Купалы, 21, Камінная зала, Палац культуры ветэранаў, пачатак – у 9.30).


Праект “Кветкі Вялікай Перамогі” ініцыяваны БРСМ у 2015 годзе. Сёння ён стаў сімвалам пераемнасці пакалення пераможцаў і маладых сучаснікаў і перарос у сацыяльную акцыю, якая аб'яднала сотні тысяч людзей розных прафесій і ўзростаў, нагадваюць арганізатары мерапрыемства.

У Палацы культуры ветэранаў удзельнікамі дыялогу пакаленняў стануць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і фіналісткі рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна – 2019”, які хутка пройдзе ў сталіцы краіны.

Ветэраны падзеляцца ўспамінамі пра тое, як абаранялі і вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заваёўвалі Вялікую Перамогу.

Атмасферу асаблівай душэўнасці сустрэчы дапаможа стварыць сумеснае выкананне папулярных ваенных песень пад баян “Сіняя хустачка”, “Смуглянка”, “Кацюша” і іншых.

Не абыдзецца дыялог пакаленняў без традыцыйных падарункаў. У знак падзякі таленавітыя ўдзельніцы папулярнага студэнцкага праекта падораць ветэранам цукеркі ААТ “Спартак” з брэндам патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”.

24 красавіка будучыя каралевы падтрымаюць рэспубліканскі конкурс патрыятычных фатаграфій “Беларусь памятае”. Фотасет у намінацыі конкурсу – “Нашчадкі Перамогі" – адбудзецца ў Нацыянальнай школе прыгажосці (14.00). Трынаццаць здымкаў дзяўчат, зробленых з партрэтамі сваіх прадзедаў, раскажуць трынаццаць гісторый гераічнага мінулага беларусаў. Фатаграфіі будуць размешчаны ў групах БРСМ у сацсетках з хэштэгам #Беларусьпомнит.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.