Вы тут

У Мірскім замку можна прайсці квэст «Белы слон»


Насамрэч «Белы слон» — гэта квэст (гульня), падрыхтаваны супрацоўнікамі Мірскага замка для ўсіх ахвотных. Ён напэўна ж прыйдзецца да густу аматарам таямніц і загадак.


Амаль 100 гадоў Мірскі замак захоўвае гісторыю пра Белага слана. І вось прыйшоў час адкрыць заслону невядомасці і даведацца неверагодную гісторыю, якая доўгі час была забытая...

Удзельнікаў гульні чакаюць няпростыя выпрабаванні на логіку і кемлівасць і, вядома, на веданне гісторыі замка. Толькі прайшоўшы нялёгкі шлях складаных загадак, можна будзе даведацца, пра якога Белага слана ідзе размова.

Варта адзначыць, што гэта не першая гульня, якая ладзіцца ў замку. Летась госці старажытнага мура разгадвалі «Таямніцу двух куфраў». Справа ў тым, што падчас правядзення рамонтных работ уладальнік Мірскага замка князь Міхаіл Святаполк-Мірскі знайшоў стары куфар, які на працягу некалькіх стагоддзяў знаходзіўся ў адным са склепаў. З запіскі, знойдзенай побач з куфрам, вынікала, што гэты скарб схаваў князь Караль Станіслаў Радзівіл «Справядлівы» падчас вайны са шведамі. Удзельнікам гульні трэба было дапамагчы адкрыць гэты куфар. Таксама яны мелі магчымасць дапамагчы кухару прыгатаваць страву для князя. Вось такая нясумная гісторыя!

Варвара ГОМАН

Загаловак у газеце: Дзе хаваецца белы слон?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».