Вы тут

У сталіцы адбыўся конкурс «Ветразь — 2019»


«Яблычка» ды «Мікіта», «Чобаты» ды «Жабка» — так завуцца традыцыйныя беларускія танцы, здаўна вядомыя і прызнаныя. Але ж самым папулярным сёння застаецца «Лявоніха». Як выглядаюць гэтыя танцы, як гучаць іх мелодыі можна было днямі ўбачыць і пачуць у актавай зале сярэдняй школы № 71 Мінска, дзе праходзіў конкурс «Ветразь 2019» (галоўныя заснавальнікі — Беларускі фонд культуры і мінскі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь»).


За­ві­ху­ры­ла «Ля­во­ні­ха».

У ру­ках юных му­зы­каў са Смар­го­ні тра­ды­цый­ныя на­род­ныя ін­стру­мен­ты.

Амаль трыццаць народных танцаў былі прадстаўленыя на суд кампетэнтнага журы. Знаўцы ацэньвалі пластыку рухаў, кампазіцыю танца, адпаведнасць выканання мясцовым традыцыям. Менавіта гэтыя традыцыі былі галоўнай «разынкай» выступленняў. Танцавальныя пары і салісты паказвалі чым, напрыклад, здаўна адрознівалася полечка з-пад Слуцка ад сваёй вясёлай сястры з-пад Бабруйска. Танец «Мікіта», у якім неабходна па-майстэрску скакаць над скрыжаванымі кіёчкамі, у розных мясцовасцях таксама можа выглядаць то па-дзіцячы проста, то гарэзліва, разлічаным на фізічныя здольнасці падлеткаў. Майстэрства пар і салістаў-імправізатараў было зафіксаванае ў відэазапісах, якія стануць выдатнымі метадычнымі матэрыяламі і часткай каштоўнага архіва народнага мастацтва.

Як зазначыў доктар філасофскіх навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Энгельс Дарашэвіч, аўтэнтыка выратуе свет. Калі ўсе зразумеюць, што трэба любіць свой народ і сваю культуру — людзі будуць прыязна ставіцца да іншых народаў і культур, знойдуць паразуменне паміж сабой. Конкурс беларускага народнага танца «Ветразь» — значны ўклад у гэту выратавальную справу.

Кож­нае па тан­ца за­піс­вае вя­до­мы бе­ла­рус­кі эт­на­ха­рэо­граф Мі­ка­лай Ко­зен­ка.  Ён — аў­тар шмат­лі­кіх пра­ек­таў за­ха­ван­ня фальк­лор­най і тан­ца­валь­най спад­чы­ны.

Ці­ка­ва бы­ло і ма­лым, і ста­рым.

А яшчэ трэба зазначыць, што названае свята народнага танца ўзнаўляе ў памяці генетычны код нашай старадаўняй культуры. Нездарма яно стала важным складнікам шматгадовага, вядомага далёка за межамі Беларусі, фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Загаловак у газеце: «Лявоніха» па-тутэйшаму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».