Вы тут

11—19 мая ўпершыню ў Беларусі пройдзе Міжнародны веласіпедны тыдзень


Мінск стане веласіпеднай сталіцай!


Ён аб'яднае ўсе самыя значныя веласіпедныя мерапрыемствы нашай краіны. Старт гэтай падзеі дадуць Міжнародныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце на шашы Europe Tour UCІ «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска», удзел у якіх прымуць больш за 150 спартсменаў з 15 краін.

11 мая гоншчыкі будуць змагацца за перамогу ў «Кубку Мінска», а 12 мая горад сустрэне «Гран-пры Мінска». Спаборніцтвы стануць тэставымі напярэдадні веласіпеднай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў, а траса будзе пралягаць па маршруце групавой гонкі Гульняў.

«Кубак Мінска» стартуе на праспекце Пераможцаў, ад Gallerіa Mіnsk, а вось стартавая и фінішная зона «Гран-пры Мінска» сёлета размесціцца на Кастрычніцкай плошчы перад Палацам Рэспублікі, дзе разгорнецца вялікая забаўляльная пляцоўка з мноствам цікавых актыўнасцяў, выступленнем зорных артыстаў і традыцыйным конкурсам «Веламіс-2019». Конкурс прынясе мноства яркіх эмоцый не толькі ўдзельніцам, але і ўсім, хто далучыцца да свята ў якасці гледачоў або групы падтрымкі.

Самае доўгачаканае і любімае свята — велакарнавал «Vіva ровар!» — адбудзецца 18 мая, дарэчы, сёлета яно адзначыць сваё пяцігоддзе. Галоўная пляцоўка грандыёзнага веласіпеднага фестывалю размесціцца ў парку Перамогі, а старт калоны будзе дадзены каля стэлы «Мінск — горад-герой».

Арганізатары ўпэўніваюць, што сёлета сталіца ўбачыць яшчэ больш яскравых карнавальных касцюмаў, а для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю прыгатавана шмат новага і цікавага. У вялікай канцэртнай праграме адбудзецца выступленне гурта «Ронда» на чале з легендарным рок-спеваком, музыкантам і аўтарам песень Аляксандрам Івановым.

З 16 да 19 мая прыхільнікі веласіпеднага спорту змогуць назіраць за міжнароднымі спаборніцтвамі па веласіпедным спорце на трэку «Гран-пры Мінска». На веладроме «Мінск-арэны» паспаборнічаюць больш за 200 велагоншчыкаў.

Загаловак у газеце: Мінск стане веласіпеднай сталіцай!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.