Вы тут

У сталіцы затрымалі двух мужчын, якія двойчы абакралі адну кватэру


Як паведамляе МУС, уладальнік жылля амаль увесь час праводзіць у Расіі, зрэдку прыязджаючы ў Мінск. Кватэрай не карыстаецца, толькі перыядычна правярае захаванасць маёмасці.


У пачатку красавіка, вярнуўшыся ў чарговы раз, мужчына выявіў, што з паліцы на бачным месцы прапалі два залатых пярсцёнкі коштам 300 рублёў. Абтэлефанаваўшы сваякоў, у якіх быў доступ да жылля, пацярпелы пераканаўся, што ніхто з іх ювелірныя вырабы не браў. Не надаўшы вялікага значэння згубе, уладальнік кватэры пакінуў на тым жа месцы паўтары тысячы расійскіх рублёў і зноў на некалькі дзён з'ехаў. Калі вярнуўся, грошай на месцы не знайшоў, пры гэтым ўваходныя дзверы зноў была зачынена на замок. Мужчына ўстанавіў у пакоях тры відэакамеры з датчыкамі руху і абвесткай на смартфон. Праз нейкі час атрымаў сігнал і карцінку з камер. Пацярпелы неадкладна патэлефанаваў у 102 і паведаміў прыкметы няпрошаных гасцей.

Нарадам супрацоўнікаў Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы злодзеі былі затрыманы на выхадзе з пад'езду. У гэты раз яны нічога не ўзялі, бо ў кватэры не было каштоўнасцяў. Аднак пад ціскам неабвержных доказаў ім давялося прызнацца.

Затрыманымі былі раней судзімы за крадзеж і забойства жыхар Мінска 1993 года нараджэння і жыхар Лагойскага раёна 1991 года нараджэння, асуджаны за крадзеж, рабаванне і хуліганства. Як высветлілася, сын пацярпелага здымаў пакой у затрыманага мінчаніна, у размове згадваў, што ў яго ёсць ключы ад пустуючай бацькавай кватэры. Яшчэ ў лютым зламыснік іх скраў і ў канцы сакавіка адважыўся на злачынства.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё. Затрыманыя могуць атрымаць пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.