Вы тут

Лукашэнка павіншаваў батутыстаў з паспяховым выступленнем на этапе КС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з паспяховым выступленнем на дамашнім этапе Кубка свету. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, піша БЕЛТА.


"Тры медалі, з якіх два залатыя ў сінхронных скачках, сведчаць аб выдатнай тэхнічнай падрыхроўцы, высокім выканальніцкім майстэрстве і зладжанай каманднай рабоце", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць трэнерскаму складу на чале з Вольгай Уласавай. "Вы ўмееце знаходзіць і раскрываць таленты, гадаваць іх і натхняць на перамогі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў беларускім батутыстам трымаць зададзеную планку і імкнуцца да новых вяршынь.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.