Вы тут

Ідзе продаж білетаў на матчы зборнай Беларусі ў кваліфікацыі Еўра-2020


Ідзе продаж білетаў на першыя дамашнія матчы футбольнай зборнай Беларусі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола".


Білеты на гульню з камандай Германіі, якая адбудзецца 8 чэрвеня на полі "Барысаў-Арэны", каштуюць ад Br15 да Br70, у залежнасці ад месца на трыбунах.

Кошт білетаў на матч са зборнай Паўночнай Ірландыі, які адбудзецца 11 чэрвеня ў Барысаве, складзе ад Br5 да Br30.

Білеты можна набыць на сайце і ў пунктах продажаў кампаніі ticketpro.by.

На старце спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе С беларускія футбалісты пацярпелі два выязныя паражэнні: ад галандцаў (0:4) і ад паўночнаірландцаў (1:2). Каманда Паўночнай Ірландыі таксама абыграла на сваім полі Эстонію (2:0), а нямецкія футбалісты адолелі на выездзе галандскую каманду з лікам 3:2. Турнірнае становішча: Паўночная Ірландыя - 6 ачкоў (2 матчы), Германія - 3 (1), Нідэрланды - 3 (2), Эстонія - 0 (1), Беларусь - 0 (2).

У фінальную стадыю Еўра-2020 выйдуць па дзве лепшыя каманды з 10 груп, а таксама 4 пераможцы плэй-оф Лігі нацый.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.