Вы тут

У сталічным парку Чалюскінцаў пройдзе экскурсія ў фармаце Free Walking Tour


Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае 24 красавіка ў 19:00 у сталічны парк Чалюскінцаў на бясплатную экскурсію ў фармаце Free Walking Tour, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" у АПБ.


Фота: webmandry.com

Экскурсію правядзе арнітолаг Максім Нямчынаў. Ён пакажа птушак, якія жывуць у парку, раскажа пра іх лад жыцця і звычкі, адкажа на пытанні. Каб стаць удзельнікам мерапрыемства, трэба зарэгістравацца на сайце, так як у экскурсіі можа ўдзельнічаць абмежаваная колькасць чалавек, якім і паведамяць дакладнае месца сустрэчы. 

- Бясплатныя экскурсіі ў стылі Free Walking Tour вельмі папулярныя ў Еўропе і ўсё больш распаўсюджваюцца ў Беларусі. Дзве гадзіны ў кампаніі арнітолага пралятаюць незаўважна. Вячэрняя прагулка па свежым паветры пад спевы птушак пасля працоўнага дня здыме стомленасць і надасць сіл, - адзначыла спецыяліст АПБ Карына Салавей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.