Вы тут

У Аршанскім раёне грузавік наехаў на пенсіянерку. Жанчына памерла


Аварыя адбылася 22 красавіка на вуліцы Магілёўскай у аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна. 35-гадовы вадзіцель аўтамабіля "МАЗ" пры руху заднім ходам на стаянцы адной з крам здзейсніў наезд на мясцовую жыхарку 1939 года нараджэння, якая знаходзілася за аўтамабілем, гаворыцца на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота: vitebsk.mvd.gov.by

У выніку ДТЗ 79-гадовая жанчына памерла ў машыне хуткай медыцынскай дапамогі па дарозе ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.