Вы тут

Салдат, які быў траўміраваны ў вайсковай частцы пад Віцебскам, памёр


Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім радавога Калачынска Віктара Андрэевіча, які памёр 23 красавіка 2019 года ў Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі ў выніку цяжкіх траўмаў, атрыманых напярэдадні, гаворыцца на сайце Міністэрства абароны Беларусі.


Камісія Міністэрства абароны працягвае праверку па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103 асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у выніку якога адбыўся наезд аўтамабіля на вайскоўца.

Ваенным ведамствам будзе аказана ўся неабходная дапамога яго родным і блізкім.

Інцыдэнт у вайсковай частцы адбыўся 22 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.