Вы тут

У Нацбанку расказалі, якія банкноты падрабляюць часцей за іншыя


Банкаўскія работнікі выявілі ў 2018 годзе 900 падробленых грашовых знакаў, што на 13% менш, чым у 2017 годзе, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага банка.


Традыцыйна больш за ўсё падрабляюць долары ЗША (52,8%). Доля падробленых расійскіх рублёў склала 30%, падробленых еўра - 13%. Беларускія рублі падрабляюць параўнальна рэдка - 1,9%.

Каля 44% фальшывых грошай выявілі ў сталіцы. А наогул падробкі канфіскоўвалі з абарачэння ў 63 населеных пунктах краіны.

Калі параўноўваць з 2017 годам, то значна менш стала фальшывых купюр расійскіх і еўра: адпаведна на 20,6% і 23,5%.

Колькасць выяўленых падробленых долараў ЗША скарацілася ў 2018 годзе толькі на 3,5%.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з нявесткай вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.