Вы тут

Нацбанк выявіў дэфіцыт манет і некаторых банкнот у касах крамаў


Вынікі абследавання арганізацый гандлю і сэрвісу за першы квартал 2019 года, праведзенага Нацбанкам у рэгіёнах, выявілі недахоп як манет, так і банкнот беларускіх рублёў. У лісце, які на мінулым тыдні рэгулятар накіраваў камерцыйным банкам, гаворыцца, што "найбольш дэфіцытнымі для размену з'яўляюцца манеты наміналам 1 і 2 капейкі". "Каля 30% арганізацый гандлю (сэрвісу) адчуваюць недахоп у манетах наміналам 5 капеек", - паведамляе finance.tut.by са спасылкай на Нацбанк.


Рэгулятар таксама звяртае ўвагу, што каля 88% арганізацый гандлю і сэрвісу атрымліваюць манеты для размену з уласнай выручкі альбо шляхам размену ў іншых арганізацый, і толькі 12% "здзяйсняюць размен з удзелам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый".

"Назіралася значнае павелічэнне патрэбнасці ў манетах ўсіх наміналаў, асабліва ў арганізацый гандлю (сэрвісу), размешчаных у Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Пры гэтым у Гомельскай вобласці адбыўся найбольшы рост патрэбнасці ў манетах для размену", - канстатуе Нацбанк.

У мэтах падтрымання правільнага намінальнага стану грашовай наяўнасці ў звароце і прадухілення негатыўных сітуацый Нацбанк прапанаваў банкам "актывізаваць працу з кліентамі па дастаўцы арганізацыям гандлю (сэрвісу) грашовай наяўнасці".

Рэгулятар таксама просіць камерцыйныя банкі "забяспечыць арганізацыям гандлю (сэрвісу) размен банкнот (манет) у касах банкаў, разлікова-касавых цэнтрах, абменных пунктах, якія знаходзяцца ў месцах размяшчэння".

Нацбанк звяртае ўвагу банкаў, што на пастаяннай аснове аналізуецца стан зношанасці банкнот беларускіх рублёў.

"Па выніках такога аналізу выяўлены факты выдачы з кас і банкаматаў банкаў старых банкнот, што сведчыць аб парушэнні банкамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка па арганізацыі касавай працы, за якую кіраўнікі банкаў нясуць персанальную адказнасць", - падкрэсліваецца ў лісце Нацбанка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».