Вы тут

Пасол Украіны адказаў, ці прыедзе Уладзімір Зяленскі на "Славянскі базар"


Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім бачыць у развіцці беларуска-ўкраінскіх адносін толькі пазітыў. Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама.


Па словах дыпламата, ва Украіне ў апошнія гады пабудаваная дакладная стратэгія па развіцці адносін з многімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, і ён не бачыць прычын для яе змены пасля абрання новага прэзідэнта. "Як пасол я прааналізаваў усе магчымыя варыянты развіцця ўкраінска-беларускіх адносін і бачу ў іх толькі пазітыў, - сказаў Ігар Кізім. - Больш за тое, я ганаруся, што ў нашым супрацоўніцтве пакуль усё складваецца ў адзін пазл пасля пэўнага падзення ў свой час эканамічнага развіцця . За 2018 год мы дасягнулі тавараабароту паміж краінамі каля $5,5 млрд. Спадзяемся, што яго рост будзе працягнуты".

Журналісты пацікавіліся ў пасла, ці магчымы візіт новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на "Славянскі базар" у Віцебск у гэтым годзе. У свой час на фестываль прыязджаў Леанід Кучма. Дыпламат падкрэсліў, што як пасол ён зацікаўлены ў кантактах дзвюх краін на найвышэйшым узроўні, гэта мабілізуе рэсурсы і сілы ўладаў на месцах і, як правіла, мае пазітыўны эфект. "Наш бок не супраць. Калі будзе запрашэнне, то разгледзім яго", - сказаў пасол.

Сёння ў Віцебску прайшла сустрэча намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна з паслом Украіны ў Беларусі. Бакі абмеркавалі перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.