Вы тут

ІД узяла адказнасць за тэракты ў Шры-Ланцы


Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за ўзрывы ў Шры-Ланцы, паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Amaq, звязанае з групоўкай.


ІД не прадставіла доказаў свайго дачынення да тэрактаў 21 красавіка.

Раней міністр абароны Шры-Ланкі Руван Віевардэне выказаў меркаванне, што велікодныя тэракты былі адказам на нападзенні на мячэці ў новазеландскім Крайстчэрчы 15 сакавіка. "Папярэдняе расследаванне паказала - тое, што адбылося ў Шры-Ланцы, было ў адказ на нападзенне на мусульман у Крайстчэрчы", - сказаў Віевардэне на сённяшнім пасяджэнні парламента.

21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў цэрквах у час велікодных службаў і атэлях. У выніку загінуў 321 чалавек, больш як 500 паранены. У сувязі з тэрактамі арыштаваны 40 чалавек. Расследуецца іх сувязь з міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.