Вы тут

Геафак БДУ перайменаваны ў факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі


Падставай для прыняцця гэтага рашэння стала пашырэнне адукацыйных і навуковых задач, што выконваюцца факультэтам. Актуальным з'яўляецца таксама ўкараненне ў навучальны працэс сучасных метадаў вывучэння Зямлі з выкарыстаннем аэракасмічнай інфармацыі, сістэм спадарожнікавага пазіцыянавання, беспілотных лятальных апаратаў, развіццё навуковых даследаванняў па геаінфарматыцы, лічбавай картаграфіі, апрацоўцы даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, геаінфармацыйнага картаграфавання.


У цяперашні час толькі ў БДУ рыхтуюць студэнтаў на першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях “Геаінфармацыйныя сістэмы” і “Космааэракартаграфія”. Тут навучаюць метадам геаінфармацыйнага і геастатыстычнага аналізу, трохмернага мадэлявання, складання лічбавых і вэб-карт. Сёння спецыялісты дадзенага профілю запатрабаваныя ў галінах, звязаных з дыстанцыйным зандзіраваннем Зямлі, касмічным маніторынгам зямной паверхні, ацэнкай эфектыўнасці прыродакарыстання, стану сельскагаспадарчых плошчаў і лясоў, аналізам карт і планаў населеных пунктаў.

Міждысцыплінарны падыход з'яўляецца прыярытэтным у падрыхтоўцы спецыялістаў па геаінфармацыйных сістэмах і космааэракартаграфіі. Актыўна развіваецца навуковая дзейнасць у галіне геаінфарматыкі. Каля 80% выкананых навуковых даследаванняў на факультэце звязаны з распрацоўкай прыкладных геаінфармацыйных праектаў. Гэта аўтаматызаваны аналіз глебавых карт, ландшафтаў нацыянальных паркаў і запаведнікаў, ацэнка клімату гарадоў Беларусі, ацэнка прыродна-рэсурснага патэнцыялу азёрных геасістэм, маніторынг тэрыторый асваення радовішчаў цвёрдых карысных выкапняў і іншыя.

У найбліжэйшай перспектыве плануецца адкрыць  магістарскую праграму па спецыяльнасці "Геаграфія" з прафілізацыяй "Дыстанцыйнае зандзіраванне і прасторавы ГІС-аналіз” з магчымасцю навучання на англійскай мове.

Перайменаванне факультэта з'яўляецца стымулюючым фактарам для развіцця перспектыўных спецыяльнасцяў, навуковых даследаванняў па геаінфарматыцы, а таксама дасць магчымасць павысіць аўтарытэт факультэта ў заказчыкаў кадраў.

Даведка:

Геаграфічны факультэт БДУ быў заснаваны ў 1934 годзе як геолага-глебава-геаграфічны факультэт. У 1937 году перайменаваны ў геаграфічны факультэт.

За амаль 85-гадовую гісторыю на факультэце было падрыхтавана больш за 10 тысяч спецыялістаў. У цяперашні час навучаюцца каля 600 студэнтаў, 41 магістрант і 28 аспірантаў. На факультэце працуюць 71 кандыдат навук і 14 дактароў навук.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.