Вы тут

Даносіць значнасць кнігі


Нацыянальная літаратурная: сталенне


Завяршылася падача заявак на Нацыянальную літаратурную прэмію — 2018, пераможцы якой сёлета будуць аб’яўлены 6 жніўня, а ўганараванне пройдзе традыцыйна падчас Дня пісьменства. Экспертная камісія плануе разгледзець 75 твораў і вырашыць, якія з гэтых кніг будзе ацэньваць журы з мая да ліпеня.

Колькасць заявак на саісканне прэміі працягвае расці. Для параўнання: у 2015 годзе было 45 заявак, у 2016 — 30, у 2017 — 41, у 2018 — 56 (тры былі знятыя з-за неадпаведнасці ўмовам). Па словах старшыні экспертнай камісіі, начальніка ўпраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алены Паўлавай, сёлета пісьменнікі, якія жадалі паўдзельнічаць у конкурсе, падрыхтаваліся да падачы заявак значна лепш. Але ўжо знайшліся кнігі, якія, хутчэй за ўсё, не будуць прадстаўлены да ўвагі журы, бо выдадзены ў Расіі, а гэта не адпавядае правілам удзелу. Адзначаецца, што ў адрозненне ад папярэдніх гадоў, даслалі свае кнігі 10 творцаў, якія не прадстаўляюць Саюз пісьменнікаў Беларусі або тую ці іншую арганізацыю.

У намінацыі «Лепшы твор паэзіі» прадстаўлены 13 зборнікаў, «Найлепшы твор прозы» — 15, «Найлепшы твор публіцыстыкі» — 14, «Найлепшы твор літаратурнай крытытыкі і літаратуразнаўства» — 7, «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва» — 18, «Найлепшы дэбют» — 6. Традыцыйна на «Найлепшы твор драматургіі» падаецца менш заявак, сёлета ўсяго 2. На дадзены момант заяўкі апрацоўваюцца. Некаторыя з іх ужо можна пабачыць на сайце «Нацыянальная літаратурная прэмія». Да канца красавіка плануцца размясціць і астатнія.

— Нацыянальная літаратурная прэмія — гэта не самамэта, каб вызначыць сем пераможцаў і ўручыць даволі значную, як я лічу, грашовую прэмію. Яна паказвае, як пішуць аўтары, якія ствараюць сучасную беларускую літаратуру, як рухаецца выдавецкая справа, — адзначыла першы намеснік Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах падчас канферэнцыі ў прэс-цэнтры Дома прэсы. — Мы хочам, каб і самі пераможцы не проста былі найлепшымі і прасоўвалі сваю творчасць, але і даносілі значнасць кнігі.

Сёлета ў склад журы ўвайшлі член прэзідыума і праўлення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак; загадчык аддзела тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янка Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук Алена Васілевіч, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота і іншыя. Старшыня журы, член прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прафесар, доктар філалалагічных навук Іван Саверчанка выказаў пажаданне, каб сёлета ўзнагароду змог уручыць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, што стала б сімвалам сталення Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».