Вы тут

На сайце Міністэрства аховы здароўя з’явіўся раздзел “Догляд цяжкахворых”


Новы раздзел, які трэба шукаць у рубрыцы  "Для беларускіх грамадзян", стане вялікай падтрымкай для сем'яў, якія даглядаюць цяжкахворых сваякоў.


Не сакрэт, што хвароба блізкага чалавека змяняе жыццё ўсёй сям'і. Але калі ўсё правільна арганізаваць і змяніць стаўленне да праблемы, хатні догляд за цяжкахворымі магчымы без эмацыйнага выгарання і фізічнага знясілення.

Правільны догляд прадугледжвае стварэнне спрыяльнай бытавой і псіхалагічнай абстаноўкі на ўсіх этапах лячэння. Ён будуецца на прынцыпах рэжыму, які аберагае і ашчаджае псіхіку хворага. Вялікае значэнне маюць стварэнне ўтульнасці, падтрыманне ў хворага аптымістычнага настрою, упэўненасці ў шчаслівым зыходзе хваробы.

Паспяховае выкананне шматлікіх мерапрыемстваў па догляду патрабуе не толькі адпаведных навыкаў, але і спачувальнага стаўлення да хворага, душэўнай шчодрасці.

Хвароба, фізічныя пакуты часта становяцца прычынай павышанай раздражняльнасці, выклікаюць пачуццё трывогі, адчуванне нездаволенасці, часам нават безвыходнасці, незадаволенасць медперсаналам або блізкімі людзьмі.

У новым раздзеле “Догляд цяжкахворых” можна знайсці карысную інфармацыю аб тым, чым могуць дапамагчы бальніцы сястрынскага догляду, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Чырвоны Крыж? Як правільна падабраць падгузнікі для для ляжачага хворага? Як не дапусціць пролежняў? Як памыць ляжачага чалавека ў ложку і захаваць пры гэтым этычныя моманты? Як стасункаваць з цяжкім хворым, каб не выгарэць самім і не замучыць падапечнага гіперапекай?

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.