Вы тут

Колькасць загінулых пры выбухах на Шры-Ланцы перавысіла 350 чалавек


Колькасць загінулых у выніку тэрактаў, якія адбыліся на Шры-Ланцы, павялічылася да 359 чалавек, паведамляе Meduza са спасылкай на CNN і паліцыю краіны. Раней было вядома пра 321 загінулых.


21 красавіка на Шры-Ланцы адбыліся восем выбухаў. Тры з іх здарыліся ў каталіцкіх цэрквах падчас велікодных набажэнстваў, іншыя - у гатэлях.

Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Улады Шры-Ланкі лічаць, што выбухі наладзілі ўдзельнікі двух мясцовых ісламісцкіх груповак. Яны мяркуюць, што такім чынам тэрарысты помсцілі за напад ультраправага актывіста на мячэці ў Новай Зеландыі.

Па дадзеных Reuters, па падазрэнні ў дачыненні да тэрактаў ўжо затрыманыя больш за 60 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.