Вы тут

У Столінскім раёне працягваецца ліквідацыя буйнога пажару


У Столінскім раёне працягваюць ліквідаваць буйны пажар у экасістэме, паведамляюць на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На месцы працуе авіяцыя МНС. 


Фота: brest.mchs.gov.by

Паведамленне ў МНС паступіла 23 красавіка ў 07-52 ад леснікоў: пачала гарэць сухая расліннасць у балоцістай мясцовасці, у лесе на тэрыторыі Вільямскага лясніцтва каля вёскі Альманы Столінскага раёна.

"Для ліквідацыі пажару задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёна, - пішуць на сайце Міністэрства. -  На месцы працуюць два МІ-8 авіяцыі МНС. Верталётамі ажыццявілі 42 скіда вады. Агульная плошча пажару, пройдзеная агнём, склала 200 га (50 га - лес, 150 га - сухая расліннасць). На месцы працуюць больш за 100 чалавек, арганізаваны падвоз вады для запраўкі усюдыходаў, АРС і ранцавых вогнетушыцеляў, працягваецца тушэнне пажару".

Фота: brest.mchs.gov.by

Таксама вядзецца авіяцыйны маніторынг становішча. Сёння раніцай адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім раённым выканаўчым камітэце.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.