Вы тут

Адвакат паведаміў пра жаданне Віктара Януковіча вярнуцца ва Украіну


Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч спадзяецца вярнуцца ва Украіну пры новым кіраўніку дзяржавы Уладзіміру Зяленскім, заявіў "Известиям" адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк, піша rbc.ru.


Фота: tass.ru

Сярдзюк падкрэсліў, што абранне Зяленскага не ўплывае на жаданне Януковіча вярнуцца ва Украіну, але цяпер экс-прэзідэнт спадзяецца, што расследаванне справы супраць яго не будзе "празмерна палітызавацца". На тэрыторыі Расіі Януковіч знаходзіцца "часова і змушана", дадаў юрыст.

Раней Януковіч павіншаваў Зяленскага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і ў першую чаргу пажадаў яму прынесці Украіне мір і "аб'яднаць і прымірыць" украінцаў. У штабе Зяленскага віншаванні адхілілі.

Януковіч займаў пасаду прэзідэнта Украіны ў перыяд з 2010 па 2014 год. З краіны ён збег пасля Еўрамайдана. 22 лютага 2014 Вярхоўная рада абвясціла аб яго "самаўхіленні ад выканання канстытуцыйных паўнамоцтваў". Праз чатыры дні, 26 лютага, стала вядома, што Януковіч знаходзіцца ў Расіі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.