Вы тут

Кітай прадаставіць Беларусі €100 млн для развіцця эканомікі


Крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні ААТ "АСБ Беларусбанк" фінансавых рэсурсаў на суму 100 млн для развіцця нацыянальнай эканомікі падпісана сёння ў Пекіне. Пра гэта паведамляе пасольства Беларусі ў Кітаі.


Дакумент падпісаны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага са старшынёй праўлення Банка развіцця Кітая Чжао Хуанам. У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва.

Кірыл Руды раней заявіў журналістам, што ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай, прымеркаванага да правядзення Другога форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях", плануецца падпісаць больш за 20 дакументаў. "Адно міжурадавае, шэсць міжведамасных пагадненняў і 13 дакументаў на ўзроўні бізнесу. Міжурдамова - паміж міністэрствамі транспарту дзвюх краін - адкрывае рынак паслуг для беларускіх аўтаперавозчыкаў ў Кітаі", - растлумачыў дыпламат.

Аляксандр Лукашэнка 25-27 красавіка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».