Вы тут

Алімпіяда па брэндынгу пройдзе 25 красавіка ў БДУ


У фінальным паядынку выступяць дзесяць студэнцкіх каманд з БДУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Севастопальскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Усяго ў адборачных турах спаборнічалі 46 зборных.


Фіналістам трэба будзе прайсці пяць этапаў: конкурсы відэапрэзентацый, капітанаў, індывідуальнае тэсціраванне па брэндынгу і публічную дыскусію па прапанаванай тэме. Асноўным заданнем стане абарона аўтарскіх гіпатэтычных брэндаў. Журы ацэніць магчымасць рэалізацыі ідэі, арыгінальнасць і аргументаванасць прапанаванага рашэння, а таксама выставіць балы за якасць падрыхтаванай прэзентацыі. Студэнты будуць прэзентаваць брэнды кафэ, фестываляў адпачынку і турызму, мабільных капсул для сну, вытворчасці субліміраваных ягад і грыбоў і іншыя. Напрыклад, каманда Інстытута бізнесу БДУ прадставіць брэнд “Сістэмы дыстанцыйнага кіравання аўтамабілем праз дадатак на смартфоне”, а студэнты БДЭУ — вобраз піяр-агенцтва .

Для канкурсантаў будуць арганізаваныя майстар-класы па фарміраванні навыкаў і кампетэнцый, неабходных маркетолагу-практыку.

Па выніках алімпіяды плануецца выдаць зборнік найлепшых ідэй брэндаў.

Арганізатарам конкурсу выступае Інстытут бізнесу БДУ пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.